Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Глыток паветра...(дачушцы)

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
Глыток паветра...(дачушцы) ********************************** Калючы, непаголены, упарты - Ну як магла такога пакахаць?! Казалі ўсе, што ён мяне не варты, Ды што рабіць, пачуццяў не стрымаць... Не слухала ні маці, ні сябровак - Піла па дробнай кропельцы дурман. Аглухла сэрца і знямелі словы, І колеру ў жыцці маім няма. Сама я заляцела ў гэту кветку, Якую не зламаць, не адчыніць. Глыток паветра, што трапляе зрэдку, Дапамагае крылы не злажыць... Калючы, непаголены, упарты - Ну як магла такога пакахаць?! Паслухаць маці ўсёткі было варта - Шкада, што нельга лёс перапісаць... 2.03 - 2015г. Nike Air Max


Бэз ён такі. Яго ламаюць

Бэз ён такі. Яго ламаюць пераважна бацькі дачок. Не варта злавацца на фіялетавыя паводзіны мужыкоў. Жанчыны ў гэтым свеце патрэбныя. Церпяць жа снежных каралеў, каб мужыкі нараджаліся? Церпяць.
Гэта па сэнсу. За верш выдатна.