Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ігнасеў сад

Сярэдняя: 3.7 (7 галасоў)

З маленства помню сад Iгнасеў
На ўскрайку вёскi,
Што застаўся
Як напамiнак аб тым часе,
Як раскулачвалi Iгнася.

Кулак, – не фiга быў,
За тое
Ў Сiбiр вывозiлi сям’ёю.
I гэты сад заламваў рукi
I лiсцем гнаўся ўслед за ёю...

Асiрацелы сад Iгнасеў
Год колькi ўдалеч углядаўся,
Жагнаўся часам,
Ды нiкога
З iх так ён i не дачакаўся...

Любiў гуляць я ў гэтым садзе.
Стары ён мне насустрач гнуўся,
Па галаве малога гладзiў,
Як я да яблыкаў цягнуўся...

Я i нядаўна быў зайшоўся:
– Ну як ты жыў-здароў? – спытаўся.
Зноў пачастунак мне знайшоўся,
Ды штосьцi яблык даўкiм здаўся...