Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Год 16-ы Люты ...

Сярэдняя: 4.4 (28 галасоў)
Да чаго дайшло суддзё - граюць у трагікамедзіё … Аўтар п’есы нам вядомы – Ён жыве ў царскім доме. П’еска дрэнная, дурная … Злобы поўная і лжы… І акторы дрэнна граюць у гэтым трагікамеджы. Суд – тэатр у балагане … Граюць “суддзі” ў “суд” – пагана ! Доказ - Лжа ! і сведка - Йлжывы ! Вы - за што Людзей пабілі – Мразь і Гнусь ! Бандзюкоў, што дзетак білі - ў Суд ! Не ! Пабітых валакуць... і - судзяць А Бандзюга - “сведкай-пацярпеўшай” будзе... Вы за што трымалі ў клетках, Як жывёл, Людзей – у кратах-сетках - мужыкоў,.. жанчын,.. падлеткаў ?.. Ні гранат, ні кулямётаў – "на падрыў краіны"... Дзе “пагромы” магазінаў ?! дзе Дварца Улад “руіны”?! Дзе мульёны у панчохах ?! А сажаць, а мо й страляць, павінны ! Так сказаў Ён : –Вашу маць ! Усіх – сажаць ! Кагось – страляць ! Нікаго не прамінаць ! Усіх ! Без сведкаў з люду, чохам ! Мы жывема у гады Звяр'я ! Калі Звер – Царом над Чалавекам ! Колькі вокал распладзілась гадзянья ... і, баюсь, ня вымруць Гады ў нашым веку... Nike Air VaporMax 2019