Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Год стары сыходзіць у вечнасць

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Год стары сыходзіць у вечнасць,
У зорную ўспамінаў млечнасць.
Забірае ён з сабою
Крыўды, слёзы – усё благое.

А насустрач – годзік новы:
Ветлы, светлы, каляровы,
Мех нясе падзей прыемных,
Віншаванняў узаемных.

Вось сустрэліся гады.
Павіталіся браты.
Барадаты маладому
Даў наказ, як княжыць дома:

“Не скупіцца шчасцем, долей,
За дабро дабра даць болей.
А грахі адбельваць снегам,
Грэць любові абярэгам”.

“Дзякуй! - скажа год малодшы, –
Ты, брат, добры, але горшы,
Адыходзь у мінулы час,
Лепшае пакінь для нас!

Глеб урадлівых – для аратых,
Бацькам – дзетак зухаватых,
Хто ахвочы – злазіць у горы
І здароўя – тым, хто хворы,

Болей неба для шахцёраў,
Бінга – для гульцоў мацёрых,
5D-прынт ¬– будаўнікам,
Мудрых спраў – кіраўнікам.
Для Урада – тэмпаў росту,
Як у Кітаі ў девяностых.

Навукоўцам – дум багатых
І каб цешылі зарплаты,
Усім – веры, усім – надзеі,
У сэрцах каб цвілі лілеі!”

З тым згадзіліся гады.
З двух застаўся малады
Крочыць каб па ўсёй планеце,
Дарыць радасць усім на свеце!

І на поўнач ймчацца стрэлкі.
Падарункі ўжо пад елкай.
Пажаданні ад душы,
Шчасця, долі – без мяжы!!!