Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гоман калёсны...

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)
Гоман калёсны
                     пры песні дзявочай.
Еду я некуды
                  сам супроць ночы.
Мрояцца розныя думкі
                    імкліва
бляскам агнёў
                  на акне зіхатлівым.
Стукаюць колы
                    пры песні дзявочай,
думак мільёны –
                   зліпаюцца вочы...
Еду я некуды сам,
                     без нікога,
толькі ж закончыцца
                     недзе дарога!?
Радасць ці гора,
                     шчасце ці не? –
Што на прыпынку
                      чакае мяне?..