Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гомель

Сярэдняя: 3.6 (8 галасоў)

У цэнтры – парк Паскевіча-Румянцава.
Бачна з моста пешагоднага Валатава…
Навабеліца, Мельнікаў Луг, Залінія…
А вакол – лясы-палі з нуклідамі.

Пускачы, Балбесаўка, Стары Аэрадром…
Горад, дзе няма трамваеў і няма мятро,
Горад з колькасцю народу як Ерусалім…
Гэта горад Гомель. Я нарадзіўся ў ім.

Колькі тут усяго паразбурана!
Колькі знесена дурнымі віхурамі
І харошага і нягоднага –
Свайго, чужога, усенароднага!

Колькі тут людзей пабіта-пастрэляна
І за фюрара і за Леніна
І за славу і за грошы і за проста так –
На тваіх вуліцах, у тваіх дамах.

Гідрапрывад, Забег, Манастырок,
Фестываль, Сельмаш, Давыдаўка, Прудок,
Азія, Каўказ, Свісток, Мільча, Кожара –
Дарагія мясціны. Хай – ня кожнаму.

Гомель Северны, Гомель Западны…
Дзелены валасатымі лапамі…
Касцюкоўка, Любенскі мікрараён –
усё гэта мой горад. Усё гэта – ён.

Я хачу цябе любіць, Гомель!
Я хачу з табою, быць, Гомель!
Зразумець цябе хачу, Гомель!
І каб ты мяне любіў і помніў.