Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гомельскія маскалікі

Сярэдняя: 4.3 (12 галасоў)

(паходжанне жанра--глядзіце balachonau.puls.by )

Хто плявузгаў, што ліцвіны
Ды не ўмеюць пахмяляцца—
Паспытае ён дубіны
Ля лядовага палаца.

Хто сказаў, што на ***факу
Ў ГДУ квітнее мова—
Атрымае добрай дзягі
Ля бліжэйшага касцёлу.

Хто трындзеў, што гамяльчане
Не выпісваюць “эСБе”—
Атрымае ён граблямі
Ў штаб-кватэры КДБ.
.
Хто пішчаў, што Балахонаў
Ды не ўмее боршч варыць—
Атрымае кунштухоў ён
У бліжэйшым у двары.

Рызыкне хто слова кінуць,
Што балота—горад наш,--
Атрымае ён цаглінай
Там, дзе ветлівы Сяльмаш.

Хто сказаў, што дзядзя Пушкін
Тут па вулках не блукаў—
Атрымае з плесняй плюшкі,
Дзе стаіць універмаг.

Хто сказаў, што гамяльчучкі
Не завітваюць ў стрып-бар—
Будзе збіты ён анучкай
Там, дзе высіцца Вясляр.

Хто вішчаў, што Дэман Помсты
Ды не ўмее рыфмаваць—
Атрымае рыбнай косткай
Там, дзе Ленін, “драм” і пляц.