Гонка імкнецца да новага года
Сцежка між памяці спаленых сноў.
Што адбылося – дабро ці нягода –
Паразрасталася часу быллём.
Хмары, аблокі, усмешкі, сустрэчы –
Пройдзена-зжыта – як мліва – даўно.
Ценем нязведаных далечы вежаў
Сумна ўсміхаецца лёсу шытво.
Толькі наперад няпэўна і квёла
Цягнецца ўсё ж за табой наўздагон
Ёлкай прысутнасцю страчанай долі
Бела-чырвонай надзеі палон…