Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гораду Косава прысвячаецца

Сярэдняя: 4.2 (11 галасоў)

Цішыня… Не горад – дэкарацыя…
Чалавек на вуліцы – падзея!
Тут дзе з кім і можна сутыкацца,
гэта – магазін, ці – “багадзельня”…

Тут няма ні працы, ні пацехі –
на зарОбках гараджане дзесьці…
Добра хоць – буслЫ не адляцелі,
і таму – з’яўляюцца тут дзеці.

Хараство… Не горад – дэкарацыя…
Не жыццё, а сэрыял лірычны,
у якім нічога не здараецца –
тут паветра, нават, апатычнае…

Гэта - Кут, прыродаю багаты.
Небагата ж тут жыве народу.
Ды й, народ… Ля кожнай хаты -
кОрпаецца бабка ў агародзе…

Гэта - і не горад, і не вёска…
З погляду - не стары, і не новы…
Але для жыхароў, ён – сЯбра просты,
гарад- аднопавярховы.

Толькі тым і імяніты Косаўскі “прытулак”
на ўсім Сьвеце, слушна,
што ў гадах, даўно мінулых,
нарадзіўся тут Касцюшка…

21 чэрвеня 2012 г.

* багадзельня - да 1917 прытулак для прэстарэлых і інвалідаў. Зараз, іранічнае прымяненне - пра дзярж. установы, дзе многа бяздзейсных людзей.