Аднойчы, шчэ у колішняй хаце,
Дзе зоркі гуляюць у вакне,
Над вечар раз бацька и маці
У госьці прышлі да мяне.
Сядзяць на услоне у хаце,
Яшчэ маладзей за меня.
İ хустка квітнее у маці,
İ бацькаӯ паджак шэра льне.
Сядзяць, не гавораць нічога,
Адкуль яны, што там і як…
İ я пачынаю размову-
Чым вас частаваць, небарак?
-Налі нам патрошку туману,
Што вісьне на дальняй мяжы
Тых сотак, паросшых бурьянам,
Ды сонца прамень палажы.
А болей ничога не трэба…
-Ну што ж ты ӯсе, бацька, маӯчыш?
Кавалачак сіняга неба
Намазвай на хлебны мякіш!
Мы доӯга сядзелі, маӯчалі,
А вечар такі добры быӯ!
Вось зоркі у вакне заблішчалі
İ месяц у рог затрубіӯ…
-Сцямнела ӯжо, пойдзем мы, доню…
İ рукі мне ціснуць- бывай!
Так доӯга гарэлі далоні
А ӯ сэрцы бруіӯся ручай…
İ колькі шчэ землю таптаць мне,
Які тут мне суджаны пуць-
Я ведацьму, бацька и маці,
Дзесь, побач са мною, жывуць.
ЧаГосьці тут всё ж не
ЧаГосьці тут всё ж не хапае!
Мяне (ці меня), што так льне
Да гэтай прыгожкі Румянай,
У котрай і У кроткай нет.
Включы ж беларускі рыдахтар -
І ўсё ў букве Щ атпадзе.
Васыль Брытва