Загад пячаткай замацаваны -
Пярсцёнкам бiскупа самога,
Каб грахаводнiцу дзеўку Ганну
Аддаць на споведзь агню святога.
Агню за тое, што ўсiх чмурыла
Свяёй пякельнай прыгажосцю,
Аж мужыкi ўсе гублялi сiлу,
Гублялi розум ад грэшных млосцяў;
Што нат у варты, якая недзе
Яе злавiла ў часы купання,
Зацяла мову, i варта ледзьве
Суду змагла даць сваё дазнанне;
Што ў падзямеллi пад магiстратам,
Дзе ў кайданы была закавана,
Нячыстай сiлай былi ўсе краты
I ўсе запоры паадмыканы;
Што нават ката змагла сурочыць?
Хоць i малiўся той misirere,
Бо намагаўся яе сцяць тройчы
I тройчы падала з рук сякера.
I вось высокi агонь палае,
Ды дзiва-дзiўнае бачаць людзi:
Агонь, цалуючы, абдымае
Сваёй ахвяры i стан i грудзi.
I застывае гатыцкiм храмам,
Дзе быццам з бронзы гараць чаканнай
Званiцаў вежы, абсiды, рамы...
I вусны шэпчуць: "Святая Ганна!.."
як захапляе...
як захапляе...
Яшчэ больш захапляе, што ў
Яшчэ больш захапляе,
што ў варыгінале была Анна
бяз літары г
Цудоўна!!!
Цудоўна!!!
Это стихотворение очень
Это стихотворение очень красиво на музыку положили Песняры.