Для паэзіі дзед той - не суджаны,
а кантужаны графаман.
І трасянкай сваёй запаскуджанай
сам сабе ён паставіў капкан.
Уявіў сябе, бач, пісьменнікам,
хоць і таленту - ні на грош.
Толькі брыдка глядзець супляменнікам
на нахабную гэтую вош!
Заявіць пра сябе ўсё стараецца,
але што ні напіша - ЛУХТА.
Тут і круціцца ён і звіваецца,
ды выходзіць - адна срамата.