Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Грамнічная свечка

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Вясна маладая
ўжо на парозе.
Нясмелыя промні
глядзяць ў акно.
Агеньчыкам веры
ў далёкай дарозе
Грамніцы васковай
Святло.

Яшчэ ледзянеюць
вяснянкі ў сумётах,
А хочуць да сонца
ўзняцца даўно.
Сагрэе заўсёды
ў жыццёвых няўзгодах
Грамнічнае свечкі
Цяпло.

Імкнуцца да плыні
падталыя воды.
Дажджынкі- ільдзінкі
ляцяць на далонь.
Спрадвечнай надзяй
на новыя ўсходы
Грамнічнае свечкі
Агонь.