– Не будзем секчы грушы,
хай расце...
Нічога, што старая...
Але ж кветам
вясною доўжыць ясны дзень...
Па садзе
мама
светлая
ідзе.
Глядзіць на сад свой.
Шчыраю рукою
кранае дрэўцы,
меншыя і большыя.
І ўсякі раз да грушы падыходзіць –
апавядае бацьку,
як растуць
сыны і ўнукі.