Радзімы сум
На розум лёг
Невылечнай тугою...
Кароў тых статак,
Што прывід з дзяцінства
Пахне сырадоем...
Бабуля, сустракае што
З калейкі ўнукаў...
Кавалак заячага хлеба,
Не з'едзены ад ранку
У сумцы...
Кіёк у руках...
Малеча з працы
Вечарам вяртаецца
Да хаты...
Цалюткі дзень
У полі ды на лузе...
Лясной палянцы...
Палюе дзе за ягадай...
І так па крузе...
І яблыкі ...
З пакінутага хутара...
Пах гэтых яблык
І цяпер, бывае, ноччу
Мне спаць не дасць...
У дзяцінства зноў вяртае...
І што рабіць мне
З гэтаю тугою?
Няма малюнка
Ў вёсцы ўжо таго ...даўно...
Быллём і пустазеллем зарасло ўсё...
І толькі пьяны ўшчэнт мужык
Каля зарослага асінаю балота
Пасе казу ...ў адзіноце...
Малюнак невыцерпна сумны...
За колькі год
Ізгоем стала Беларусь...
І мозг у ступары ...
Адкуль? Чаму? Завошта
Мы плацім непад'ёмны кошт?
І як нам задавіць усім разам гніду,
Што стала велізарнай вошшу...
Пакуль жывем у галечы ўспамінамі,
Машна ў яе ўсё больш і больш
А мы маўчым...
Ўсе...
Ад Гродна і да ...Воршы...