Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Грымяць калёсы, адбіваючы ў душы.

Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

Грымяць калёсы, адбіваючы ў душы,
Скрыпіць-рыпіць цягнік на паваротах.
Праносяцца ў акне сталбы балотныя,
Аблокі, лужыны, палі, лясы дрымотныя,
А ў галаве маёй мігцяць гаротныя
Жыццё і лёс, у маладосці на мяжы.

Як плямы снегу белыя ўвесну
Сярод туманнай шэрасці дажджоў,
Такіх людзей даваў Бог зноў і зноў,
З імі сябе неяк па-свінску вёў,
Не думаў пра адданасць, пра любоў,
Якую ў сэрцы чыстым сваім неслі.

Як першы лёд на возеры слабенькі,
Які адразу здрадзіць, толькі стань, -
Двудуш’е, сквапнасць, хцівасць і падман,
Шукаў заўжды, трапляў у іх капкан,
І заганяў сябе ў гэты стан,
Дзе толькі чутна крыкі, стогны, енкі.

Як жаўранак шчаслівы і малы,
Што ў высь ірвецца трапяткімі крыламі, -
Так лёсу падарункі ўсімі сіламі
Я ў неба выпускаю брудна-сіняе.
Мой шлях усеяны магчымасцяў магіламі,
Але я супраць лёсу заслабы.

Я ведаю, ёсць дзесь ўдалечыні
Ліхтар святой надзеі незгасальны,
Ён радасны, жывы, непрадказальны,
Ён вераю ў лепшае запалены,
І як настане момант вырашальны,
Пайду праз цемру я на тыя прамяні.