Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Гук іржавае кроплі

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

Гук іржавае кроплі,
што падае ў брудную мыльніцу
Мо такі ж, як і гук кулака,
які б'е па няголенай сківіцы,
Ці падобны да гуку бязьлітаснай кулі,
што падступна трапляе ў патыліцу –
І ні ў чым болей сэнсу няма,
Бо чыясь недасяжная сутнасьць –
Вам, напэўна, здаецца: "Зь нябёсаў даўно не пасуць нас" –
Нас – цароў над сабой і прыродай,
Нас – ахоўнікаў сем'яў, дзяржаў і народаў –
Нас – прыроўнівае да дзярма.