Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Аляксей Карпенка

Сярэдняя: 4.3 (6 галасоў)

Ніхто не павінен, ніхто не прымушаны
Быць побач, калі ты ў ім маеш патрэбу.
А Богу цікавая сувязь між душамі,
І ты без кагось як карэньне бяз глебы.

Адчаем атручана глеба, і хвораму
Карэньню даводзіцца сувязь адмовіць.
Да рэштак душы дакранецца цень сораму...
А йсьці за сваім самалюбствам ня нова.



Сярэдняя: 4.2 (12 галасоў)

Плакаць,сьмяяцца ды лезьці са стогнам на сьцены,
Сэрца з грудзей вырываць пасінелай рукой,
Доўга бязглузда глядзець на надзьмутыя вены,
Ціха маліцца ды клікаць жаданы спакой,

Моўчкі шалець і дражніць сваім шалам нябёсы,
Мары свае выклінаць, але марыць ізноў,
Прагнуць прапасьці бязь сьледу, бы лёгкія росы,
Сорам сьлязьмі выклікаць у памерлых дзядоў,

Прэчкі ўцякаць ад дурнога бястварага рою,
Гвалціць чарнілам паперу, стагнаць уначы,
Скрыгаць зубамі, душыць непатрэбную мрою…
Восень зьліецца з душою, крычы, не крычы.

Плач, калаціся ды лайся, зьвівайся ў вяроўку,
Скуру сарві зь сябе ў пошуку новай бяды,
Біся аб сцены, душы сябе зноўку і зноўку…
… восень пад лёдамсхавае твой крык назаўжды.