1
Гуляе ветрык сакавіцкі
Сярод бярозаў, у гаі…
Даносяць спевы дзеў крывіцкіх
У поймы рэчак ручаі…
2
Хоць кажуць, што часы праходзяць,
Не веру я, не можа быць.
Чаму ж устае зара на ўсходзе?
Яна нікуды не бяжыць…
3
І час?..Ён з намі назаўсёды -
Віруе ў думках, як вятрак…
Яго мы лічым год за годам...
У ім кожны сам сабе батрак.
Гуляе ветрык сакавіцкі...
Каторы год - адзін і той,
Што твар лагодзіў дзеў крывіцкіх,
А зараз лоб цалуе твой…
© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2015
Свидетельство о публикации №115032809676