Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

He разменьвацца, не разменьвацца...

Сярэдняя: 4 (4 галасоў)

He разменьвацца, не разменьвацца,
He развязваць душы перавясла.
А штодзённым святлом выпраменьвацца,
Пакуль сонца ў табе не згасла.

Доля — складчына, а не спадчына.
Ах, ці дойдзе вечнасці позва?
I аб тым, што злачынна страчана,
Пашкадуеш калі запозна.

Крону сокам глыбінным пояць
Карані, што нябачны воку.
I не заклік, а шчырую споведзь
Ціха шэпча ліства навокал.

Мусіш ношу сваю данесці —
He паддайся ж на зман спакусы
Траціць порах увесь, каб адвесці
Драбнаты камарыныя ўкусы.

Хай зайздроснік ізноў надзімаецца,
Завірухаю злосці хукае,
Дрэва долі тваёй утрымаецца,
Ціха ў шыбу нашчадку пастукае.