Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

I сонца ёсць, і маю неба...

Сярэдняя: 4.5 (30 галасоў)
I сонца ёсць, і маю неба,
Як песня даўняя пяе...
Ах, божа, што яшчэ мне трэба?
Чаго для сэрца не стае?

Каму крычу, чаго чакаю,
Куды без роспачы лячу?..
Туга з гадамі не знікае...
Ды я тугі і не лячу...

Напэўна, нешта ёсць такое,
Чаго вось так не назавеш...
А можа,
           лепшае, зямное
Даўно ірвецца слова ў верш?..