Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

І ў непагадзь душа...

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)

І ў непагадзь, душа,
Гарыш ты ад любові.
Ад сораму гарэць
Не прыйдзецца, мо, болей.

Ад Вечнага агню,
Ад вогнішча Купалля –
Гары, душа, гары –
Нікчэмнае ўсё спальвай!

І, можа, на святло
Тваё
хтось выйсце знойдзе.
Яго ты адагрэй –
І ён аднойчы дойдзе

Да Вечнага агню
Да вогнішча Купалы,
Каб іскры і яму
У глыб душы запалі…