З дзяцінства да слёз мне знаёма
У вочы глядзіць пільна мне
З радзімае хаты ікона
Ў кватэры маёй на сцяне.
Маліцца на гэту ікону
Да скону мне будзе цяплей.
Бацькі і браты мае колісь
Ў яе адбіваліся шкле.
А зараз са мной мае дзеці
Глядзяцца ў яе…
Нездарма –
Няма даражэйшай на свеце
І больш цудатворнай няма.