Ілбом прынікла да сцяны.
Мой розум, дотык
ловяць рэха.
Йдзе музыка сюды
на слых
з бетонных пліт
праз дно паверха.
Больш камянёў –
дык прыгажэй!
Ляціць высока,
што ніжэй.
Далёкай прывіднай ігры
лунаюць струнныя віры.
І гукаў лад, прыгожы строй
прымае ўладу нада мной.
Мелодыя жыве паўсюль,
сугучна сэрца б’ецца ў танцы.
Акорды як санар лаўлю
і захапляюся мастацтвам.