Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ірвуцца ў выш сосны...

Сярэдняя: 2.7 (3 галасоў)

п. Н.С.
Ірвуцца ў выш сосны,
Згінаюцца лозы,
Крычаць сьвету хочуць -
Ты вельмі прыгожа!

Ты вельмі прыгожа! -
Ім маё ўторыць сэрца,
Ты вельмі прыгожа! -
Душа пеўнем б’ецца…

Што маў, з хараўства,
Уладарца нябесны
Табе адной даў
Ад найшчодрага сэрца,

Табе адной даў
Ад вялікай патрэбы:
У прыгажосьці лунаць,
Недасяжна на небе…
07.07.18.