Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Iзноў пад небам

Сярэдняя: 2.7 (6 галасоў)

Што — чалавек —
сам-нАсам, галяком,
калі яго пазбавіць нажытОга? —
Калі кальчугу, мантыю ці тогу,
бы шалупу, садзьмуць на збiты ком
набытых звычак — тых, што на зямлi
крапчэй за ўсё ў зняволеннi трымаюць?

Што там, за маскай?
Пыса?
А якая
за ёю "псі"—
"псіхея"?

А калі...
адняць усё:
машыну і смартфон,
грашы i грошы,
дачу i кватэру,
работу й "працу",
"творчыя плэнэры",
сяброў і блізкіх,
і...
спакой і сон?

Што апынецца ў кадры і за ім?
Якое "ню"— без кепі і без грыма?
Дух ваяра?
Рупліўца?
Пілігрыма?
Ваўчары іклы?
Ці...
святога німб?

Якое сэрца будзе ў "негліжу"?
Якім сябе і свет убачыць вока?

Ізноў пад небам
нізкім і высокім
на ўсiх "калi"
icпытваю душу...



Які прыгожы верш на

Які прыгожы верш на "трасянцы"!