К жыццю чалавечаму, пэўна,
Адносіны розныя ў розных людзей:
Як вечнае свята адным яно цэнна,
Другія бясконца бяруць перашкоды падзей.
У першых ёсць рух да узвышанай мэты,
Другія па лесвіцы вечнай ідуць без канца.
Але ж усе мы адным сонцам сагрэты,
І роўныя людзі – у Бога-Айца.
:::::
:::::
Нішто не вечна у быцці.
Мінае ўсё: і слава, і прызнанне.
І трэба знаць, што у жыцці
Давеку – толькі Боская любоў,
бясконцае пазнанне.