Мой каханы, мой любы!
Што не тоіш атруты,
Быццам боль і пакуты
Не твае,а мае!
Зноўку вусны надзьмуты,
Не захопіш прыступам.
Праляцяць,
Не заўважыш, гады!
Як за лепшую муку
Будзе ўзяць на паруку
Тую даму,
Якой месца – сны.
Мой каханы, мой любы!
Што стаіш не абуты,
Не адкрыю дзвярэй,
Не прасі!
Каб ты ведаў,
Як Люты
Абдымае, мой любы,
Сагравае мяне,
Быццам ты!
Каб ты ведаў,
Як сэрца
То маўчыць, то зноў б'ецца.
Мне здаецца, сарвецца!
Калі зведае зноў,
Што ёсць ты!