Калi наступiць цемра
З бядой i ланцугамi,
А золата i срэбра
Заззяе пад князямi.
Падымуць у неба сцягi,
Каб вырвацца на волю.
Усе, хто з доугай смагi,
Намроiу добрай долi.
I пойдуць зноу асiлкi
Змагацца з цёмнай сiлай,
Якая намi правiць,
Падняушы нас на вiлы.
Сынам зямлi гаротнай
Няма цяпер збавення,
Бо над зямелькай роднай
Усе здекi ды ганеннi.
Радзiма наша, мацi!
Не дай жа цяжкай долi,
Бо вораг у нашай хаце
Так тупае нагою,
Што чутна нават сэрцам,
Замучанай душою,
Няма куды падзецца,
Не здацца нам без бою!