Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Каб вайне не распаліцца...

Сярэдняя: 2.6 (5 галасоў)

Каб вайне не распаліцца…
Лідскім ветэранам-ракетчыкам прысвячаецца

Каб вайне не распаліцца
на прасторы ўсёй планеты,
мы пацелі ды пякліся,
даглядаючы ракеты.

І спякотнаю парою,
і ў мароз, і ў снег, і ў вецер
абслугоўвалі мы зброю,
наймагутнейшую ў свеце.

Рады мы былі старацца.
Зброя грозная даволі:
Р-12, -14,
“Піянеры” і “Таполі”.

У Мінойтах, Навагрудку,
Бердаўцы палкі былі.
Бы мурашачкі, у руху,
у турботах мы жылі.

Прыстыкоўвалі да зброі
ядзерную “галаву”.
Не шануючы здароўя,
неслі міру каравул.

Не было жыццё ў дрымоце,
не было раздольнае.
Ехала па цяжкім мосце
тэхніка статонная.

Выязджалі на вучэнні
ў стэп Капусцінага Яра.
“Піянераў” велічэзных
моц “Таполяў” абганяла.

Дужа спёкшыся, спацеўшы
той гарачаю парою,
запускалі ў спецадзежы,
у процівагазах зброю.

Каб пажар не распаліўся
на прасторы ўсёй планеты,
мы пацелі ды пякліся,
запускаючы ракеты.