Колькі разоў я хацеў вярнуцца
Ў той чаромхавы, сонечны май.
Тваіх вуснаў жаданых крануцца
І адчуць іх малінавы рай.
у той май, і чэрвень, і ліпень,
Каб кроплямі піць як няктар
Пацалункаў несцерпную кіпень
І крыштальную свежасць хмар.
Наталіць, запоўніць пустэчу
Асалодаю дотыкаў, слоў.
Я надзеяй жыву на сустрэчу,
Бо ў сэрцы не гасне любоў.