АРОЛ І КРУМКАЧ
Яшчэ залева за ракою
Маланак нішчыла агні,
А над прыціхлаю зямлёю
Кружыў арол у вышыні.
Крыла магутнага ўзмахам
Закручваў вецер у спіраль.
І сэрца поўнілася жахам
Каго вачэй кранала сталь.
Валодар неба, цар птушыны,
Не маў у схватках няўдач.
Ён раптам бачыць на вяршыню
Старой сасны прысеў крумкач.
Нябыта чорнаю смалою
Абліты плечы і бакі,
З агнём апаленай сасною
Яны сябры ўжо тры вякі.
Не раз з рыпучае галіны,
Крумкач, як пільны вартавы
Аглядваў сонныя даліны,
Кустоў цяністых астравы.
---Скажы крумкач -- каханец лёсу,
Спытаў арол , -- Ці гэта здек,
Чаму жывеш ты трыста вёсен,
А мой такі кароткі век?
І хрыплым голасам з вяршыні
Крумкач пазваў: -- Ляцім са мной,
Спрабуем здохлае каніны,
Зап’ем балотнаю вадой.
Калі ж адведаў смак і водар
Таго, што еў стары крумкач,
Сказаў арол :—Я маю гонар
І есці падлу, -- не, прабач.
--Лепш трыццаць год жывое мяса
Мне рваць і піць гарачу кроў,
Чым падлу есці столькі часу.
Жыві крумкач і будзь здароў.
І вольна ўзняўшыся ў неба
Ён крыкнуў зычна, бы трубач:
--Стагоддзяў доўгіх мне не трэба,
Калі так жыць, як ты, крумкач.