Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Каб вытрываць цяжар зямной красы

Яшчэ не ацэнена
*** Каб вытрываць цяжар зямной красы і грубай сілы векавых містэрый, мы слухаем нябёсаў галасы, скажоныя зямною атмасферай і логікаю праха -- робім прах, Сізіфаў камень коцячы да змогі – матэрыі хаос часоў да Бога ў крыві, смуродзе, брудзе і страсцях. У свет глядзім скрозь розума акенца. Хто бачыць сад, хто неба, хто сцяну – і кожны толькі частачку адну, сімфонію выводзячы са скерца. Навошта чалавеку розум рэчаў? …Бажба, кляцьба, праўдзівасці зарок… Ці на прарока знойдзецца прарок, Які б не перайначыў голас вешчы? Палоннік тыці гаспадар зямнога, зірні, што заразбачыш у акне – І не лікуй па часе перамогі, яны бывалі ў свеце і раней. Boots