Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Каб жыць шчасліва ў гэтым месцы

Сярэдняя: 2.9 (13 галасоў)

Каб жыць шчасліва ў гэтым месцы,
Калі верыць словам прапушкінскага ката’ вусатага,
Гісторыю дастаткова ведаць у кароткім змесце -
Ад Рэвалюцыі 17-га да ЭВАлюцыі 20-га.

Каб праслыць чалавекам адукаваным,
Калі пачытаць словы Брэдбераўскіх пажарных,
Дастаткова верыць па’блічным разумным цытатам,
Іх посціць і здабываць гледачоў адданых.

Каб разабрацца ў асаблівасцях “сацыяльна-палітычнай абстаноўкі”,
Калі верыць словам чэснага вядучага навінаў,
Дастаткова пралістваць сайт меснай раёнкі,
І не слухаць чуткі ўсялякіх крэтынаў.

А каб выглядаць культурным і знаным,
Калі верыць словам работнікаў ідэалогіі,
Дастаткова абмежавацца штотыднёвым дакладам
На тэму: “Культурнае адраджэнне на сучаснай тэрыторыі”.

Але з памяці ніяк не выкараняецца гісторыя,
Ні культуру, ні розум нельга разбіць на аскепкі.
І нават заслужаныя акторы
“Между протчым” выходзяць не на паклон, а ў сцэпку.