Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Каханаму

Сярэдняя: 4.5 (11 галасоў)

Дакрануцца да вуснаў тваiх небяспечна:
я тады як запалка згару за iмгненне.
Б'ецца сэрца, а я за табою навечна
след у след i адкiнуўшы разам сумненне.

З кожным днём у палоне тваёй павуцiны
ўсё мацней i мацней, можа, скора загiну.
Зачарована светам, забыўшы пра крылы,
для цябе аднаго сваё сэрца пакiну.

Не лятаю я болей, ды гэта не важна,
i ў палоне, i ў смерцi ёсць моцная сiла.
Ты калi-небудзь скажаш за тое мне дзякуй,
што табе аднаму я жыццё падарыла.



"павуцiны-крылы","важна-дзяку

"павуцiны-крылы","важна-дзякуй" не рыфмуецца.А так верш цудоўны.

"i ў палоне, i ў смерцi есць

"i ў палоне, i ў смерцi есць моцная сiла" - моцна, Вольга!