Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Каханне

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Бясконца блукае пе свеце каханне,
З табой сустракаецца і зноў уцякае,
Падорыць аднойчы імгненне спаткання,
Ці тут застанецца і ачуняе.
Заззяе праменнямі горача ў сэрцы,
Святлом у вачах тваіх адаб’ецца,
Расчыніць навокал шчасця акенцы –
Ўсё гэта на свеце каханнем завецца.

Ці, можа, агіда дзесь закрадзецца,
І сэрца нянавісць спаткае,
Каханне пакрыўдзіцца, не застанецца,
Па свеце ізноў заблукае.

Блукае, блукае…
Ці можа паклічаш?
Усё ж такі дрэнна, калі не гучыць
Ласкавая тая мелодыя сэрца,
Якая па-здрадніцку гэтак маўчыць.