Які ўжо год
Ідуць дажджы
Не дасягаючы
Зямлі
-
І бачу я
Ў яе вачах
Святло зямнога
Ачага…
І хмурным днём
Я прамянём
Туды лячу
Ўслед за дажджом
-
І будзе…
Неба на зямлі!
Бяссонне зорак
На раллі...
Не разаб'юся,
Акунуся.
І не кранаючы
даб'юся!
-
Які ўжо год...
Як даказаць?
Што кроплі з ёю
не прапасць