Мае пачуцці да цябе
Нібы ў срэбры.
Я гэта ведаю, яны
Мне коляць рэбры.
Ты часам мне даеш адчуць
Сябе высока,
А потым гора праглынуць –
Пашлеш далёка.
І кожны раз нібы сакрэт,
Чаго ты хочаш,
Нібы не разумею мэт,
А ты рагочаш.
Калі раўную да дзяўчат,
Калі ўсё роўна,
Але са мною быць ты рад –
То безумоўна.