Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Каханне

Сярэдняя: 4.2 (6 галасоў)

Я твае вусны помню,
пяшчоту і цёплы ранак,
каханне да слёз і болю
і да прасцін парваных.

Да водгаласу: "ня трэба",
да шэпту ўдзячных словаў,
да сёмага сіняга неба
нашых з табою мрояў.