Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Каханне не вярнуць

Сярэдняя: 2.4 (5 галасоў)

Ужо даўно згубіліся дарогі,
Якія ў маладосці ішлі да нас.
Пацерліся аб быт трывогі.
Каханне знёс імклівы, жорсткі час.

Сапраўдныя пачуцці засталіся,
Бясспрэчна, ціха ў сэрца заляглі.
Дарогі нашы, што ж вы разышліся,
Гармоніі каханню не далі?

Жадаю на імгменне сапраўды сустрэцца,
У вочы любыя таемна зазірнуць,
Пайсці і больш не азірнуцца:
Назад каханне болей не вярнуць.