У палон ты сэрца захапіла,
Каханне абудзіла ты.
Душа хачу, каб мая жыла
З тваёй душой, у тваёй душы.
З табою разам быць заўсёды
Жадаю я і мой намер:
Каб сэрца адчула свабоду,
Каб яно закахалась, павер.
Тваё шчасце і гора, і лёс твой
Раздзяляць буду разам з табой.
А са мною раздзеліш ты волю
І каханне раздзеліш са мной.
Шкада, што гэта толькі мара.
З табой сустрэцца нам ня лёс.
Маё каханне памірала
У мокрых кроплях горкіх слёз...