З каханнем барацьба... Канешне,
Ён - усё не так, і правая Яна.
Яе прэтэнзій полк пацешны
Той перамогі лаўры ўзяў спаўна ...
І Ён пайшоў, адкрыты дзверы,
і слёзы глытаў. Боль. імгла.
Каханне з ім сышло бяз веры,
Яна прыняць палову не змагла.
Ён у сэрцы нёс надзею і каханне,
Спрабуючы аддаць свой жар душы,
Але ж дарэмныя былі старанні,-
Загасла пачуццё… адзін у цішы ...
ішоў Ён ціха, мерна і спакойна,
Забыўшыся пакуты ўсе свае,
Забыўшыся аб бессэнсоўным,
Ішоў і ад Яе ... і да Яе ...
25.11.2011