Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Уладзімір Пілінога

Сярэдняя: 4.9 (203 галасоў)

Цяжка. Выбух. Вагон. Людзі. Сіта.
Цішыня. Крыкі. Стогны. І крок.
Кроў. Граніт. І кавалкі ... граніту.
І заплечнік. Жыццё. Лёс. І змрок....

Дзед. Дзяўчынка. І хтосьцi. І цела.
Ачапленне. і стогн. Без нагі...
Хлопчык. Лекар. Насілкі. Бінт. Белы.
і чырвоны. Хутчэй. і другі ...

Бессэнсоўна ... За што? Кроў. Ваніты.
Турнікеты. Шкло. Пыл… На вачах...
Дом. Гарэлка. Жах. Слёзы… нібыта ...
Заўтра. Раніца. Школа. Дачка ...

11 красавіка 2011



Сярэдняя: 4.9 (158 галасоў)

Сустрэліся! Словы, сказ, жаданні
Прывідны малявалі нам партрэт.
Адзін матыў, мільёны меркаванняў.
Свабода думкі! Брава Інтэрнэт!

Сустрэліся затым, каб не сустрэцца,
Без абавязкаў гаварыць "прывет",
Сысці без развітання, і здаецца,-
Свабода такту! Брава Інтэрнэт!

Сустрэліся. І смайлам ўсміхнуўся,
Аблаяць смайлам можам цэлы свет,
і смайлам раюць, каб ты затыкнуўся...
Свабода тварыкам! і Брава Інтэрнэт!

Сустрэліся і можам тут застацца,
Мы ўзялі віртуальнасці білет,
Мы тыя, кім тут хочам падавацца.
Дур?.. Не! Свабода! Брава Інтэрнэт!

29.11.2011



Сярэдняя: 5 (148 галасоў)

Для слёз не хопіць і вядра,
Калі маркота і хандра
Рыдае ў голас.
Ганю вяршэнства смутка ўдаль
І спліна дажджавую сталь ...
Сівее волас.

І смутак цяжкае ступнёй,
На горла ступіць мне нудой,
Без апраўдання ...
Я меланхолію пішу,
Уздых цяжкі, але ж я дышу
Праз сэнс вагання…
29.11.2011



Сярэдняя: 5 (139 галасоў)

Туману сетка кінута нядбайна,
Свінцова ў небе стульваюцца хмары,
і Прыпяць па-асенняму звычайна
Мяне вітае вадзяным гушчарам.

Са свістам вецер кінуўся з чароту,
Садраў рыўком пацеркі ў рабіны
І, п'яна найграўшыся ў ахвоту,
Забыўся недзе ў каранёў асіны ...

01.12.2011