Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

А каханьню сьвет іншы ведам...

Яшчэ не ацэнена

А каханьню сьвет іншы ведам,
Ды нявымоўны словы яго,
Чалавек загрувашчвны целам,
Дзе ж яму разумець салаў'ёў.

Каляінай ідзе ён праторанай
З глыбінь цемрадзі векавечнай,
На якой удавалісь лепш бойкі
За скуру маманта й смак чалавечыны...

Чалавек, бліжняга бойся!
Замахнулась рука з камянём -
Авель падае, Каін-забойца
Наталіў крывасьць братняй крывёй...

А каханьню сьвет іншы ведам,
Дзе пачуцьці існуюць без слоў,
Без крывоснасьці той чалавечай,
Што зальецца братэрскай крывёй.
-19.05.22.