Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калі?

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Калі ты абудзішся, родны,
Каханы і вольны народ?
Калі твае словы пачуюць?
І будзе ўсё наадварот.

Калі будзем славіць Радзіму?
Гісторыю маці сваёй.
Калі буду тут не адзін я?
Народ калі будзе са мной?

Жаданне за гэта памерці
Прыходзіць часцей да мяне,
Бо нашае слова "не верце"
Забітае дзесьці ва мне.

І шчасце і волю сваю мы
Калі будзем самі ствараць?
Калі маскаля мы забудзем,
Па свойму, па вольнаму будзем
На мове сваёй размаўляць...