Калі туманы лістапада
Душу ахутаюць прасцінай,
Калі за хмарамі нязлада
Ў вачах пакораю застыне,
І бізуном ашчадны дождж
Смальне па набалелых ранах…
Ты не спыняйся, руш і кроч
Зрываючы адзенне зманаў…
Калі насустрач словастрэл
Лаўжом скаронасці абдыме,
Калі лістотаю растрэл
Сэрцабіццё усё ж не спыне,
І на абшарах цвінтароў
Груган у Ніжні Свет пакліча,
Не слухай ні чужых, ані сяброў
Ідзі пакуль лёс крокі лічыць.
Калі твой Жыцень ў паплавах
Дыханнем Наўя акаляе…
Рабізнай хваляй на ставах
Калі твой шлях ён вымярае –
Не прыпыняйся. Стома – стогн,
Апошняе сумоўе з сонцам.
Яшчэ адзіны кволы крок –
І адляціць у вырай восень…..