Калі думкі
Як дзіравыя пакункі
У сметніку халодным
На шляху свабодным
Разам з дахам дзівацкім,
Розумам вар'яцкім,
Не адказваючы за ўчынкі,
Ад'язжаюць ў Навінкі.
Калі стоадсоткавае Не
На апошняй халоднай вайне,
Дзе патрэбна трымаць абарону
Да апошняга нават патрону,
Разбівае чаргой кулямётнай
І становіцца дыхаць спякотна.
Калі йдзеш ваўкалакам у лес
Нібыта праваслаўны бес...
І слова "то бок"
Замест апошніх ў вершы кропак.
Зараз я
Зараз я цябе,Алеська,папрычашу,гарнага зраблю,вар'яцкі гарнага...
=Калі думкі,
як дзіравыя пакункі
ў сметнік валяцца,
бо няма "ні шанца"...
Разам з дахам зносяцца,
з розумам вар'яцкім,
бо, дум разнагалосіца...
і хажу,як п'яніца...
Усё.
Пара збірацца...
Еду у Навінкі...
Мілая,
спраў па мне памінкі...
Тваё бясконцазлое "не" (стоадсоткавае???)
на нашай з табою
халоднай вайне,
не дае мне пакою.
І няведама мне,
ці - трымаць абарону,
ці,змагацца...
Да апошняга слова-патрона...
Усё.
Дах паехаў.
Трэба імчацца
ўдагонку за дахам,
імчаць без замінкі,
бо,запазнюся,
ня прымуць ў Навінкі...
Там пахароняць...