Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калі гаворыш...

Сярэдняя: 2.3 (3 галасоў)

Калі гаворыш пра спакой і лад у хаце
і пералічваеш плады жыцця свайго,
хваліся Госпадам, хвалько, і помні,
браце:
усё, што маеш, атрымаў не без Яго!

І ў час, калі аднекуль зваліцца навала
і нажытое расцярушыць па зямлі,
не лямантуй, што ў свеце сонейка не
стала—
хваліся Госпадам і Госпада хвалі!

Хваліся Ім — і ахінайся СвЯтым Імем
і ў шчырай радасці, і ў стоенай журбе

і Ен не толькі аніколі не пакіне,
але й звядзе дождж блаславенняў на
цябе!

Хваліся Госпадам! Асвечвайся хвалою!
І дзеля кожнага, хто ў свеце заблукаў,
палай паходняй, каб расправіцца з
імглою.
І светач твой вянчае Божая рука!

20.06.2014



цодоўна, Лаззара, чудоўна.

цодоўна, Лаззара, чудоўна.