Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Калі мяне мінулым болем...

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Калі мяне мінулым болем
ізноў жмане шаленец-май,
з'явіся мне, о, мой анёле,
і дай няўтольнаму патолі –
хаця паўдолькі лепшай долі –
і дух у целе падтрымай!

Штурхні: "Ізноў ляціш на рыфы
па волі ветразя-душы?
Асцеражыся слоў у рыфму!
І праз жадункаў алгарыфмы
уласны лёс, як крохкі грыфель,
на ліст паперы не скрышы!"

Яшчэ й дадай: "Расплюшчы вочы!
Зірні, што творыш, памаўза!
Кідай чмурэць у цемры ночы,
каб абы-што не напрарочыць,
і вершам яву не сурочыць,
і свет у вузел не звязаць!"

18.05.2014



Цудоўна, Lazzaro! Як заўжды,

Цудоўна, Lazzaro!

Як заўжды, цудоўна напісана.