Калі не пяецца – навошта й спяваць і песняй натужнай маркоціць душу. Услухайся лепей у пошум дажджу, учуй, як рагоча надрыўна сава, гулліва шчабеча пад шынай жарства... Навошта спяваць, як душа не пяе... Услухайся лепш у яе.